Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб накіраванні запытаў СМI

Для атрымання неабходных інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі неабходна накіроўваць запыты на імя афiцыйнага прадстаўнiка КДБ Яраша Андрэя Георгiевiча.

Запыт павінен быць аформлены на рэдакцыйным бланку, падпісаны кіраўніком СМІ, завераны пячаткай і змяшчать: тэму (прадмет запыту), пералік пытанняў, якiя цікавяць, прозвішча, імя, імя па бацьку адказнага супрацоўніка СМІ, адрас, тэлефон і іншую кантактную інфармацыю.

Журналісты замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны мець пасведчанне аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь (акрэдытацыйная картка), выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Звесткі аб дзейнасці КДБ падаюцца для далейшага выкарыстання ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Запыты прымаюцца па адрасе электроннай пошты pressa@kgb.gov.by

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://www.kgb.by/by/o-napr-zaprosov-by/