Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь тэрарызм азначаецца як сацыяльна-палітычная крымінальная з’ява, што ўяўляе сабой ідэалогію і практыку прымянення насілля ці пагрозы насіллем у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, стварэння перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны, запалохвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку. 

Тэрарыстычная дзейнасць – гэта дзейнасць, што ўключае арганізацыю, планаванне, падрыхтоўку і ўчыненне акта тэрарызму, падбухторванне да акта тэрарызму, прапаганду ідэй тэрарызму, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне матэрыялаў ці інфармацыі, што заклікаюць да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або абгрунтоўваюць ці апраўдваюць неабходнасць ажыццяўлення такой дзейнасці, інфармацыйнае альбо іншае саўдзельніцтва ў планаванні, падрыхтоўцы або ўчыненні акта тэрарызму, стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання, арганізацыі альбо арганізаванай групы для ўчынення акта тэрарызму, кіравання імі ці ўдзел у іх дзейнасці, вярбоўку, узбраенне, абучэнне і выкарыстанне тэрарыстаў, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, выраб і (або) распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых устройстваў і выбуховых рэчываў, а таксама пагроза ўчыненнем акта тэрарызму і іншыя дзеянні, азначаныя як тэрарыстычныя ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі. 

За ажыццяўленне тэрарыстычнай дзейнасці прадугледжана крымінальная і адміністрацыйная адказнасць. 

Барацьба з тэрарызмам з'яўляецца неад'емнай часткай дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Мэтай барацьбы з тэрарызмам з'яўляецца стварэнне і падтрыманне такога ўзроўню абароненасці асобы, грамадства і дзяржавы ад актаў тэрарызму і іншых злачынстваў, накіраваных на дасягненне мэт тэрарызму, які гарантуе захаванасць жыцця і здароўя грамадзян, рэалізацыю імі правоў і свабод, стабільны грамадскі парадак, выключае проціпраўны ўплыў на прыняцце рашэнняў дзяржаўнымі органамі і законнае ажыццяўленне палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, а таксама забяспечвае недапушчэнне правакацыі міжнародных ускладненняў, вайны, дэстабілізацыі ўнутранага становішча замежных дзяржаў.

Для дасягнення названых мэт створана дзейсная сістэма барацьбы з тэрарызмам, якая з'яўляецца састаўной часткай сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і ўяўляе сабой сукупнасць сіл і сродкаў суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам, што ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.

У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2002 г. № 77-З «Аб барацьбе з тэрарызмам» суб'ектамі барацьбы з тэрарызмам з'яўляюцца:

  • суб'екты, якія непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам;
  • суб'екты, якія ўдзельнічаюць у папярэджанні, выяўленні і спыненні тэрарыстычнай дзейнасці.

Суб'ектамі, якiя непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам у межах сваёй кампетэнцыі, з'яўляюцца:

  • органы дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь;
  • органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Суб'ектамі, якія ўдзельнічаюць у папярэджанні, выяўленні і спыненні тэрарыстычнай дзейнасці ў межах сваёй кампетэнцыі, з'яўляюцца дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, пералік якіх зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2012 г. № 1129.

Агульнае кіраўніцтва барацьбой з тэрарызмам і яе забеспячэнне ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Каардынацыя дзейнасці суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам ажыццяўляецца каардынуючымі органамі ў парадку, вызначаным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Забеспячэнне дзейнасці каардынуючых органаў суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам ускладзена на Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Варта адзначыць, што ніводны дзяржаўны орган, які з'яўляецца суб'ектам барацьбы з тэрарызмам, не даб'ецца поспеху ў справе барацьбы з тэрарызмам без садзейнічання грамадзян Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 9 Закона «Аб барацьбе з тэрарызмам» указана, што паведамленне грамадзянамi дзяржаўным органам аб стаўшых вядомымі ім звестках аб тэрарыстычнай дзейнасці з'яўляецца абавязкам кожнага i заахвочваецца дзяржавай. Акрамя таго, гэты артыкул прадугледжвае аказанне садзейнічання суб'ектам барацьбы з тэрарызмам дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі, а таксама выкананне імі патрабаванняў суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам і захаванне прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://www.kgb.by/by/obschaya-inf-by/