Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці

У лютым 1920 года па рашэнні 4-й Усерасійскай канферэнцыі Надзвычайнай камісіі ва ўсіх павятовых падраздзяленнях ЧК былі створаны палітбюро. Барацьба з контррэвалюцыяй з'яўлялася асноўнай задачай. Да восені 1922 года дзякуючы самаадданым і рашучым дзеянням віцебскіх чэкістаў у рэгіёне было пакончана з бандытызмам.
У лютым 1922 года Пастановай УЦВК губернская ЧК скасоўваецца і на яе аснове ў складзе УНКУС ствараецца Віцебскі губернскі аддзел Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення пры Віцебскім губернскім Савеце рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пасля ўтварэння СССР у Беларусі ствараецца Паўнамоцнае прадстаўніцтва АДПУ, у Віцебскай вобласці – губернскі аддзел ДПУ, які ў 1924–1930 гадах называўся Віцебскі акруговы аддзел Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення.
17 красавіка 1938 года ў сувязі з утварэннем Віцебскай вобласці загадам НКУС СССР ствараецца Упраўленне Народнага камісарыята ўнутраных спраў па Віцебскай вобласці.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны віцебскія чэкісты прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі адпору ворагу. Для правядзення аператыўнай работы і актывізацыі разведвальна-дыверсійнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі рэспублікі была створана Віцебская аператыўна-чэкісцкая група НКУС па БССР.

13 сакавіка 1954 года створана Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР па Віцебскай вобласці. У снежні 1978 года Віцебскае ўпраўленне КДБ структурна ўвайшло ў склад утворанага самастойнага КДБ СССР.
З перайменаваннем у верасні 1991 года Беларускай ССР у Рэспубліку Беларусь КДБ БССР быў перайменаваны ў КДБ Рэспублікі Беларусь, адным з абласных апаратаў якога стала ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.