Паслугі
Пералік відаў бясплатных паслуг, якія аказвае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкарыстаннем архіўных дакументаў
Плата не бярэцца за прадастаўленне:
- Звестак аб службе (рабоце) у органах дзяржаўнай бяспекі (ЧК Беларусі, ДПУ БССР, НКУС БССР, НКДБ БССР, МДБ БССР, МУС БССР, КДБ БССР, КДБ Рэспублікі Беларусь);
- Пацвярджэння ўдзелу ў складзе спецгруп НКДБ БССР, якія дзейнічалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на часова акупіраванай тэрыторыі БССР;
- Пацвярджэння ўдзелу ў ліквідацыі антысавецкага падполля і бандытызму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд (1944-1952 гг.);
- Звестак у адносінах да асоб (ураджэнцаў раёнаў, што ўваходзяць у склад сучаснай Мінскай вобласці), якія падвяргаліся палітычным рэпрэсіям у 1920–1950-я гг. і пазней былі рэабілітаваны;
- Звестак у адносінах да ваеннапалонных (ураджэнцаў Беларусі), якія ўтрымліваліся ў гады Другой сусветнай вайны ў лагерах, створаных германскімі акупацыйнымі ўладамі;
- За выкананне запытаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, МУС, суда, пракуратуры, звязаных з іх службовай дзейнасцю.
Пералік відаў платных паслуг, якія аказвае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкарыстаннем архіўных дакументаў
№ п/п |
Найменне паслуг |
Змест паслугі |
1. |
Выкананне аднаго запыту (біяграфічнага, генеалагічнага, тэматычнага, сацыяльна-прававога) з выкарыстаннем архіўных дакументаў (за 1 рабочы дзень) |
Прагляд запыту і вывучэнне навукова-даведачнага апарату; прыняцце рашэння аб падрыхтоўцы адказу. Складанне адказу на запыт (у залежнасці ад аб’ёму атрыманай інфармацыі): інфармацыйнае пісьмо, архіўная даведка, архіўная копія, архіўная выпіска. |
2. |
Камп’ютарны набор тэксту |
Увод тэксту з археаграфічным афармленнем і рэдагаваннем |
3. |
Ксеракапіраванне архіўнага дакумента (1 старонка без адвароту фармату А4) |
Правядзенне капіравання архіўнага дакумента пры дапамозе капіравальнай тэхнікі |
4. |
Ксеракапіраванне архіўнага дакумента (1 старонка з адваротным бокам фармату А4 |
Правядзенне капіравання архіўнага дакумента пры дапамозе капіравальнай тэхнікі |
5. |
Сканіраванне архіўнага дакумента фармату А4 (1 старонка без адвароту) |
Правядзенне сканіравання архіўнага дакумента пры дапамозе сканіруючай тэхнікі |
ТАРЫФЫ
на аказанне платных паслуг Камітэтам дзяржаўнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкарыстаннем архіўных дакументаў
Віды паслуг |
Памер аплаты ў рублях (з улікам ПДВ) |
Выкананне аднаго запыту з выкарыстаннем архіўных дакументаў (за 1 рабочы дзень) |
25.51 |
Ажыццяўленне камп’ютарнага набору тэксту (1 старонка фармату А4) |
4.9 |
Ажыццяўленне ксеракапіравання архіўных дакументаў (1 старонка фармату А4 без адвароту) |
0.43 |
Ажыццяўленне ксеракапіравання архіўных дакументаў (1 старонка фармату А4 з адваротным бокам) |
0.64 |
Ажыццяўленне сканіравання архіўных дакументаў (1 старонка фармату А4) |
1.1 |
Узор дагавора на аказанне платных паслуг
Інфармацыйнае пісьмо – пісьмо, складзенае архівам па запыце карыстальніка, змяшчае кароткае паведамленне аб архіўных дакументах па пэўнай тэме, праблеме.
Архіўная даведка – афіцыйны дакумент, які мае юрыдычную сілу і змяшчае (пацвярджае) існуючую ў дакументах архіва інфармацыю па прадмеце запыту з пазначэннем пошукавых даных дакументаў, на падставе якіх ён складзены.
Архіўная копія – афіцыйны дакумент, які даслоўна перадае машынапісным, электраграфічным, фатаграфічным або іншым спосабам тэкст дакумента, з пазначэннем яго пошукавых даных.
Архіўная выпіска – афіцыйна завераная архівам даслоўная перадача часткі тэксту дакумента, якая адносіцца да пэўнага факту, падзеі, асобы, з пазначэннем пошукавых даных дакумента.